Беларуская Служба

У Падмаскоўі  разбіўся вопытны самалёт ПКС Расіі 

17.08.2021 15:29
На борце Іл-112В было тры чалавекі- два лётчыкі -выпрабавальнікі 1-га класа і бортінжынер-выпрабавальнік.
 -112, , 17  2021
Катастрофа Іл-112В, Падмаскоўе, 17 жніўня 2021 годаКрыніца: На борце Іл-112В было тры чалавекі- два лётчыкі -выпрабавальнікі 1-га класа і бортінжынер-выпрабавальнік.

Вопытны ўзор новага расійскага ваенна-транспартнага самалёта Іл-112В пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі побач з аэрадромам Кубінка. Гэта трэці пасля Sukhoi Superjet і МС-21 небаявы самалёт, цалкам спраектаваны ў Расіі. Ён павінен быў удзельнічаць у форуме «Армія-2021», пішуць на польскім партале niezależna.pl

Разглядаюцца дзве версіі крушэння, па адной з якіх прычынай магла стаць тэхнічная няспраўнасць самалёта, па іншай-памылка экіпажа. Па словах відавочцаў, пасля падзення самалёт выбухнуў. Іл-112В цалкам разбураны.

На борце Іл-112В было тры чалавекі- два лётчыкі -выпрабавальнікі 1-га класа і бортінжынер-выпрабавальнік. Імаверна ўсе яны загінулі.

«Іл-112В – самалёт, які вельмі патрэбен расійскай арміі з яе імкліва старэючым паркам ваенна-транспартнай авіяцыі.

Аднак пакуль паўнавартасны серыйны выпуск такіх машын немагчымы, хаця распрацоўка машыны пачалася каля 20 гадоў таму.

эж